Шрыфт
Памер
Інтэрвал
Колеравая схема

Сістэма менеджменту якасці

Падзяліцца ўshare vkshare facebookshare instagram

Уся прадукцыя, якая вырабляецца ААТ "БЗПВ", адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў і праходзіць выпрабаванні ў акрэдытаванай лабараторыі службы кантролю якасці ААТ "БЗПВ". Прадукцыя падвяргаецца наступным відам кантролю: прыёмачны, перыядычны, аперацыйны. На прадпрыемстве прымяняецца выбарачны кантроль за выключэннем кантролю вонкавага выгляду. Па вонкавым выглядзе кантролю падвяргаецца кожны выраб. Па выніках праведзеных выпрабаванняў афармляюцца пратаколы, і прадукцыя здаецца на склад.

На прадпрыемстве атрыманы сертыфікат адпаведнасці па СТБ ISO 9001-2015 на сістэму менеджменту якасці праектавання, распрацоўкі і вытворчасці тавараў народнага спажывання, вырабаў тэхнічнага прызначэння, мэблі, цацак, тары палімернай, у тым ліку для перавозкі небяспечных грузаў, кантэйнераў, труб і дэталяў злучальных для газаправода, водазабеспячэння і ацяплення, сістэм каналізацыі, трубак з поліаміду, плёнак поліэтыленавых і вырабаў з іх, прадукцыі бытавой хіміі, сродкаў аховы раслін, выкарыстання адходаў пластмас і вытворчасці другасных палімераў.

На ўсе віды прадукцыі, якія падлягаюць абавязковай дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі ў Мытным саюзе, атрыманы пасведчанні дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі мытнага саюза.

На ўсе віды прадукцыі, якія падлягаюць абавязковай сертыфікацыі і дэклараванню ў Рэспубліцы Беларусь і ў Мытным саюзе, атрыманы адпаведныя дазвольныя дакументы. Дадаткова атрыманы сертыфікаты адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў рамках добраахвотнай сертыфікацыі на ўсю прадукцыю культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння, а таксама на шэраг вырабаў тэхнічнага прызначэння.

Для вырабу і рэалізацыі труб і дэталяў злучальных, што прымяняюцца для будаўніцтва газаправодаў атрыманы дазволы Дзяржпрамнагляду Рэспублікі Беларусь.

На прадпрыемстве штогод распрацоўваюцца мерапрыемствы па павышэнню якасці прадукцыі і яе канкурэнтаздольнасці.