Шрыфт
Памер
Інтэрвал
Колеравая схема

З Днём Незалежнасці!

calendar02.07.2021
Падзяліцца ўshare vkshare facebookshare instagram

Штогод 3 ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дзень Незалежнасці з'яўляецца галоўным святам беларускай дзяржаўнасці, які звязвае разам святыя паняцці - Свабоды і Незалежнасці.

Галоўнае дзяржаўнае свята ўбірае ў сябе найважнейшыя гістарычныя падзеі, адлюстроўвае гераічную барацьбу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і вызваленне сталіцы Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь - гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў.

Міру, шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, поспехаў у справах на карысць Айчыны.

Са святам, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!


Версія для друку