Шрыфт
Памер
Інтэрвал
Колеравая схема

Трубы тэхнічныя

Трубы тэхнічныя - 1
Трубы тэхнічныя - 2
АпісаннеХарактарыстыкі

Тэхнічныя трубы з поліэтылену безнапорныя вырабляюцца згодна ТУ ВУ 600012297.096-2011 «Трубы і фасонныя часткі і поліэтылену» і прызначаны для мантажу безнапорных падземных трубаправодаў, для пракладкі кабеляў сувязі, транспарціроўкі вадкіх рэчываў, да якіх поліэтылен хімічна ўстойлівы, для правядзення ўсіх відаў электрамантажных работ, а таксама для часовых збудаванняў меліярацыйных сістэм.

ААТ «БЗПВ» мае магчымасць вырабу напорных труб па ТУ ВУ 600012297.123-2017 «Трубы напорныя з поліэтылену» прызначаных для трубаправодаў, якія транспартуюць ваду, пры працоўнай тэмпературы ад 0 oС да 40 oС і намінальным ціску да 2,5 Мпа (25 бар), а таксама іншыя вадкія і газападобныя рэчывы, да якіх поліэтылен хімічна ўстойлівы.

Вонкавы дыяметр: ад 20 мм да 630 мм

Прызначэнне:

  • ТУ ВУ 600012297.123-2017 - выкарыстоўваюцца для пракладкі напорных і безнапорных трубаправодаў;
  • ТУ ВУ 600012297.096-2011 - для самацёчных сістэм транспарціроўкі рэчываў, да якіх поліэтылен хімічна устойлівы, у якасці ахоўнага футарала для пракладкі ў траншэю.
    ! Пры выбары тыпаразмеру трубы неабходна ў кожным канкрэтным выпадку ўлічваць дзеянне знешніх і ўнутраных нагрузак, якія ўплываюць на эксплуатацыю трубаправода!

Стандартная даўжыня (па замове спажыўца адрэзкі труб могуць быць любой даўжыні):

  • вонкавым дыяметрам ад 20 мм да 110 мм уключна - у адрэзках або ў бухтах да 300 м (у залежнасці ад дыяметра);
  • вонкавым дыяметрам ад 110 мм да 630 мм уключна - у адрэзках да 13 м.

Знешні выгляд: чорныя

Запоўненую заяўку дасылайце на пошту truba@bzpi.by