Шрыфт
Памер
Інтэрвал
Колеравая схема

Стрэтч-худ плёнка

Стрэтч-худ плёнка - 1
Стрэтч-худ плёнка - 2
АпісаннеХарактарыстыкі

Гэта поліэтыленавая плёнка, якая расцягваецца, здольная скарачацца да пачатковага памеру пасля расцяжэння і прызначана для ўпакоўкі прадукцыі, у прыватнасці, на паддонах.

Стрэтч-худ плёнка забяспечвае максімальную захаванасць палетываных грузаў сярод астатніх відаў палімерных упаковак. Пругкае палатно, якое расцягваецца, забяспечвае надзейнае фіксаванне незалежна ад геаметрычных параметраў і формаў палетаў. Працэс упакоўкі аўтаматызаваны, ажыццяўляецца хутка і гарантуе шчыльнае прылеганне плёнкі да ўпакоўкі з прадукцыяй.

Стрэтч-плёнка выкарыстоўваецца для ўпакоўкі наступнай прадукцыі: 

  • FFS мяшкі з цэментнымі сумесямі і хімічнымі ўгнаеннямі, стандартныя мяшкі з вуглём, грунтам, будаўнічымі і клеевым сумесямі, торфам;
  • грузы ў мяккіх упакоўках, якія захоўваюцца на поддонах ва ўмовах вуліцы;
  • прамысловыя і харчовыя тавары ўсіх груп прызначэння, як у шкляной, так і ў любой іншай тары;
  • вёдры, ёмістасці з фарбай, вязкімі будаўнічымі пастамі;
  • пісчая папера, тэкстыль, высокатэхналагічная электратэхнічная прадукцыя і г.д.


Выпускаецца ў выглядзе рукава з фальцоўкай.
Таўшчыня: 60-200 мкм
Шырыня рукава: да 3000 мм
Дыяметр рулона: да 1000 мм
Нанясенне друку: да 2-х колераў шырынёй друку да 700 мм

Асноўныя ўласцівасці стрэтч-плёнкі:

  • трываласць;
  • адноснае падаўжэнне ў падоўжным і папярочным кірунках;
  • устойлівасць да праколу і разрыву;
  • празрыстасць;
  • сцягвальнае намаганне.

    Запоўненую заяўку дасылайце на пошту plenka@bzpi.by